Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінск

Фёдар Якаўлевіч Дзенісевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падарэссе Бабруйскага павета (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сямі чорнарабочага. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў па найму на чыгунцы, потым на лесапілцы. У 1916 г. быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баявых аперацыях у арміі генерала Брусілава на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў паранены.

Эдуард Балеслававіч Нордман нарадзіўся 25 лютага 1922 г. у г. Рэчыцы Гомельскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці). Пасля смерці бацькі, камандзіра Чырвонай арміі,у 1930 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме, затым у сямі калгасніка. З 1937 г. вучыўся ў тэхнікуме, з 1939 г. – старшы піянерважаты ў школе.

Яўген Сяргеевіч Шатохін нарадзіўся 25 лютага 1947 г. ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці). З 1958 г. па 1962 г. займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў пад кіраўніцтвам Я. П. Пулхава. Рана пачаў самастойнае жыццё – пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным (на мастацка-графічным фапкультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым (закончыў у 1973 г.) інстытутах.

18 лістапада 1971 г. міністрам станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР быў падпісаны загад № 312 «Аб будаўніцтве завода ўніфікаваных і спецыяльных вузлоў для ліцейных аўтаматычных ліній» — першага з прадпрыемстваў станкабудаўнічага комплексу, стварэнне якога было запланавана ў г. Пінску Брэсцкай вобласці. Першая чарга завода была ўведзена ў эксплуатацыю ўжо ў студзені 1974 г.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 г. у в. Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 г. сям’я пераехала ў г. Пінск, Пётр вучыўся ў СШ № 2. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1953). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Пасля службы ў Савецкай арміі вярнуўся на педагагічную працу.

Міхаіл Іванавіч Кулеш нарадзіўся 6 жніўня 1956 г. у вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы, СШ № 4 г. Пінска, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1978 г.

Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».

           Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

Бона Сфорца д’Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. у Iталіі ў сям’і міланскага герцага. Атрымала бліскучую адукацыю. 18 красавіка 1518 г. яна стала жонкай караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта (Сігізмунда) I (1467–1548), што павінна было замацаваць саюз Рыма і Кракава. Бона ўвайшла ў гісторыю як неардынарная і ўладная асоба. Імкнулася павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе эканамічнай асновы.

Старонка 2 з 12